Рефераты. Філасофія сярэднявечча

Вядомым гностыкам быў Валянцін, які жыў у II ст. Ён паходзіў з Егіпта, але пераехаў у Рым і меў значны поспех у тамашняй хрысціянскай грамадзе.

Асновай светапогляду гностыкаў было ўяўленне аб раздвоенасці ўсяго існага на святло і цемру, дабро і зло. Носьбітам святла і дабра з'яўляецца дух (плерома), а ўсё злое і цёмнае залежыць ад матэрыі. Гэтыя процілегласці бесперапынна змагаюцца паміж сабой.

Гностыкаў жыва цікавіць фундаментальная праблема: адкуль жа ў свеце зло і якая яго прырода? Варта заўважыць, што ў хрысціянскім светапоглядзе гэтая праблема адыгрывае выключна вялікую ролю. Прыгадаем хоць бы вострую ўвагу вернікаў да фенамену граха. Каб вырашыць праблему, гностыкі дапускаюць існаванне двух багоў: богтворца і богзбавіцель. Першы творыць з недасканалай па самой сваёй сутнасці матэрыі цялесны свет, які таму ўжо адпачатку перапоўнены злом. Другі выступае захавальнікам і збавіцелем чалавецтва. Але збаўленне патрабуе ад чалавека ўласных намаганняў, што немагчыма без узвышэння духа над плоццю.

Афіцыйная царква напрыканцы другога стагоддзя адвергла гнастыцызм. Яе кіраўнікоў не задавальняла, што многія гностыкі адмовіліся ад Старога Запавета і што іх вучэнне было надта складаным для неадукаванага верніка. Апрача таго, дуалізм гнастыцызму сцвярджаў незалежнасць матэрыі ад бога, а гэта разбурала монатэістычную карціну хрысціянства.

Блізкім да гнастыцызму было маніхейства. Яго заснавальнікам з'яўляецца Ману, перс царскага паходжання. Ману пгмат вандраваў, распаўсюджваючы свае ідэі. Гэты мысліцель наведаў розныя куткі Ірана, пабываў у Індыі і Сярэдняй Азіі. Трагічнай аказалася канчына стваральніка новага вучэння: персідскі шах пакараў мысліцеля за яго погляды.

Маніхейства абапіраецца на ідэі старажытнай персідскай рэлігіі зараастрызм, дзе, як і ў гнастыцызме, пануе думка аб адвечнай барацьбе святла і цемры. Але процілегласць гэтых двух пачаткаў у маніхействе дасягае крайнага выражэння. Гнастыцызм ўсё ж такі прызнаваў матэрыю вытворнай ад духа формай. Між тым маніхейства лічыць матэрыю вечным пачаткам, незнічтажальнай цемраю. Калі святло гэта боскі пачатак, то цемра гэта пачатак д'ябальскі. Яны непрымірьгмыя. Іх барацьба непазбежная.

Такім чынам, выказваецца варожая хрысціянству думка аб невыкараняльнасці зла. Цалкам зразумела адмоўная рэакцыя хрысціянскай царквы на маніхейскае вучэнне: яно было абвешчана ерасю.

Суполкі машхеяў часам складваліся ва ўстойлівыя царкоўныя арганізацыі. Яны існавалі на працягу амаль усяго сярэднявечча, аказваючы істотны ўплыў на грамадскую думку.


4. Апалагетыка


Найбольш раннія спробы ўласна хрысціянскага філасофствавання аднод сяцца да II стагоддзя.

Жорсткія ўмовы існавання першапачатковага хрысціянства вымушалі яго змагацца за сваё захаванне. Вось чаму першыя хрысціянскія філосафы атрымалі назву апалагетаў. Яны імкнуліся пераканаць валадароў і адукаваных людзей у сапраўднасці хрысціянскага веравызнання. Рабілася гэта ў форме філасофскай рэфлексіі над ідэямі, што выказаны ў Бібліі і Евангеллях. У гэтым ім істотна даламагаў ужо назапашаны вопыт рэлігійнафіласофскага мыслення.

Апалагеты выбіралі розныя кірункі інтэлектуальнай працы: адны ўступалі ў палеміку з язычнікамі, другія з ерэтыкамі, адны выказвалі прыхільнасць да элінскай духоўнай культуры, другія былі яе апантанымі крытыкамі. Цікава, аднак, тое, што нават праціўнікі антычнай філасофіі мусілі карыстацца пэўнымі яе ідэямі і метадамі, каб сцвердзіць свае погляды. Такім чынам, адбывалася злучэнне хрысціянскай дагматыкі з антычнай адукаванасцю.

Заўважана, што ў працэсе ўсталявання патрыстыкі мяняліся яе прыярытэты ў адносінах да антычнай філасофіі. Спачатку аддаецца перавага стаіцызму і кінізму. Яны вабяць апалагетаў сваім маральным зместам, арыентацыяй на рэальнае жыццё, імкненнем да спрапгчэння паводзінаў хрысціянскіх філосафаў прыцягвае практыка аскетызму, якой трымаліся кінікі. Але з цягам часу усё большы ўплыў на хрысціянства пачынае аказваць неаплатанізм.

Заснавальнік неаплатонаўскай школы Плоцін сістэматызаваў вучэнне Платона. Ён выкарыстаў таксама некаторыя ідэі Арыстоцеля і стоікаў. Апалагетам спадабалася неаплатонаўскае разуменне субстанцыі, тлумачэнне яе ўздзеяння на працэс уладкавання свету. Вельмі прьгвабна выглядала і думка аб здольнасці людзей пераадольваць нягоды матэрыяльнага быцця і далучацца да найвьппэйшага дабра. Такое разуменне неаплатанізму з'явілася, аднак, у апалагетаў не адразу. Было і ўзаемнае аспрэчванне, і жорсткая крытыка. Але ж перамагла прага да філасофскай рэфлексіі, метады якой даволі грунтоўна распрацаваны неаплатанізмам. Гэта прадвызначыла на многія стагоддзі моцны ўплыў неаплатанізму на еўрапейскую і блізкаўсходнюю філасофскую думку.

У якасці першаасновы існага Плоцін прызнаваў нейкае адзінае. Але ў адрозненне ад Платона ён вынес гэта адзінае за межы свету. Навацыя прыйшлася вельмі даспадобы хрысціянскім мысліцелям.

Цікавае тлумачэнне Плоціным адносінаў адзінага са светам. Знакаміты элін для гэтага карыстаецца паняццем эманацыі, якую разумее як выпраменьванне адзіным усяго астатняга быцця. Гэткім чынам ажыццяўляецца множанне рэчаіснасці. Працэс суправаджаецца дэградацыяй кожнага наступнага слоя існага.

Што датычыцца матэрыі, то яна ўяўляецца процілегласцю адзінага. Матэрыя ёсць цемра і зло. Паколькі матэрыя не самастойная, то і зло не роўнамагутнае дабру. Яно азначае толькі недахоп апошняга.

Зваротны рух ад мноства да адзінага, сцвярджаў Плоцін, гэта шлях далучэння да дабра. Найбольш рэльефна ён праяўляецца ва ўчынках чалавека. Найвышэйшым пунктам працэса далучэння да дабра з'яўляецца экстаз, калі душа нібы пакідае цела і набліжаецца да адзінага.

Усталяванне патрыстыкі суправаджалася рашучай пераацэнкай антычнай культуры. Адзін з першых апалагетаў Тацыян абвінавачваў элінаў у разрыве ведаў на часткі. Яму не спадабаўся духоўны плюралізм антычнай культуры. Ён папракаў язычаскіх філосафаў, быццам яны разважаюць, як сляпы з глухім. Тут добра бачна залежнасць Тацыяна ад дагматычнай зыходнай устаноўкі, якая не дапускае альтэрнатыўных тлумачэнняў рэчаіснасці.

Найболып вядомым крытыкам каштоўнасцяў антьгчнай культуры стаў лацінскамоўны хрысціянскі аўтар Цертуліян. Выдатны стыліст, які ўмеў цудоўна карыстацца парадоксамі, заўважыў і алісаў шэраг асаблівасцяў тагачаснай цывілізацыі і даў ім адпаведныя ацэнкі. Ягоныя трапныя і яскравыя меркаванні па асобных пытаннях выклікаюць цікавасць і сёння, калі сусветная супольнасць зноў апынулася на зломе гісторыі. У прыватнасці, уяўляюць пэўны інтарэс разважанні Цертуліяна наконт адчужэння чалавека ва ўмовах, калі ўсё больш важкімі становяцца вынікі мінулай дзейнасці, апрадмечанай у вонкавых прадуктах культуры. Так, ён зрабіў нечаканыя, многім незразумелыя япгчэ і па сённяшні дзень высновы, што цывілізацыя сапсавала і сказіла чалавека, задушыла натуральныя здольнасці людзей і насадзіла штучныя каштоўнасці.

Здзіўляе не толькі тонкае бачанне Цертуліянам заганаў цывілізацыі, але і ягоная бездапаможнасць у тэарэтычным вырашэнні праблемаў, што звязаны з перспектывай развіцця культуры. Выхад ён шукаў у спрапгчэнні жыцця і звароце грамадства ў натуральны стан.

Распачатая хрысціянствам палеміка з антычнай філасофскай думкай, алрача пераацэнкі каштоўнасцяў, мела і другі вынік асіміляцыю хрысціянствам шэрагу ідэяў папярэдняй філасофіі. Сказалася непераадольнае імкненне асвоіць і зберагчы станоўчыя моманты духоўнай культуры. Клімент і Арыген нават заяўляюць, што хрысціянства ўяўляе працяг і завяршэнне антычнай філасофіі. З'яўляюцца хрысціянскія ідэолагі з грунтоўнай філасофскай адукацыяй. Менавіта іх намаганнямі ажыццяўляецца рацыяналізацыя рэлігійнай свядомасці, у выніку чаго фармуецца прынцыпова новы спосаб філасофскага асэнсавання свету.

Разглядаемы працэс вельмі цікавы тым, што ён выражае сутыкненне дзвюх формаў грамадскай свядомасці, якія ўяўляюць розныя тыпы светаразумення. Дагматызм рэлігіі і філасофскі вольны пошук ісціны несумяшчальныя, як лёд і полымя, яны адносяцца да прынцыпова розных плыняў духоўнага быцця. Не дзіўна, што Клімент Александрыйскі, які высока цаніў філасофію, тым не менш адводзіў ёй толькі службовую ролю быць сродкам рацыянальнага ўсведамлення зафіксаваных у рэлігійных дагматах ідэяў. Інструментальнае разуменне прадвызначанасці філасофіі захаваецца на працягу ўсяго сярэднявечча і нават пяройдзе ў некаторыя сучасныя філасофскія школы. Бясспрэчна, яно прыкметна стрымлівала пошукі ісціны.

Іронія чалавечага быцця, аднак, у тым, што, здавалася б, зусім відавочнае раптам робіцца вельмі сумніўным. Філасофія ніколі не была і па сваёй прыродзе не можа быць надта паслухмянай выканаўцай чужых ёй прынцыпаў. Уласцівае ёй імкненне ўсё зразумець і растлумачыць спакваля размывала навязваемыя дагматычныя меркаванні. Тут не дапамаглі нават забароны іншадумства і рэпрэсіі супраць духоўных наватараў. Сярэднявечная філасофія паступова рыхтавала інтэлектуальны прарыў да новага бачання свету і новай формы сацыяльнага ўладкавання людзей.

Між тым падчас усталявання патрыстыкі сустэча двух плыняў светапогляду дала незвычайны плён у выглядзе тэацэнтрычнай філасофіі. Пачынае інтэнсіўна распрацоўвацца ідэя бога. Так, Афінагор параўноўвае свет з караблём, які рухаецца пад кіраўніцтвам умелага рулявога.

У пгматлікіх працах Арыгена Александрыйскага робіцца ўжо спроба прывесці ў сістэму заснаваныя на ідэі бога веды. Ён першым у хрысціянскай літаратуры выказаў думку аб нематэрыяльнасці і бясконцасці бога. Як адзінае самадастатковае быццё бог ёсць манада, а як абсалютна просты пачатак усяго ён жа з'яўляецца генадай (гр. ^епез нараджаючы). Пад уплывам неаплатонаўскага вучэння аб эманацыі Арыген лічыць богасына і богадуха асобнымі этапамі працэса выпраменьвання богаайца. Калі богайцец знаходзіцца паза межамі матэрыяльнага быцця, то Хрыстос належыць да гэтага свету і з'яўляецца Логасам, г.зн., разумнай сілай. Богсын ёсць водблеск богаайца, ён пасрэднік паміж адносным зямным існаваннем і абсалютным пазаматэрыяльным быццём. Трансцэндэнтны бог творыць свет праз свайго сына Хрыста. Працэс тварэння адвечны, як і сам бог. Кожны створаны свет абмежаваны ў прасторы і мае часовыя рубяжы.

Падчас усталявання патрыстыкі наглядаецца глыбокае расчараванне ў інтэлектуалізме антычнай культуры. Мінулыя заснаваныя на розуме філасафемы ўжо не заўсёды здольны стаць сродкам вырашэння жыццёвых калізіяў, што ўзнікаюць у варварызаваным грамадстве. Натуральна, у патрыстыцы ўсё болыпую вагу набірае іррацыяналізм.

Катэгорыя веры, якая адлюстроўвае пазарацыянальны шлях спасціжэння рэчаіснасці, становіцца адной з цэнтральных у хрысціянскай філасофіі. Цертуліян заўважае, здараецца, калі мудрасць свету выглядае бязглуздасцю пад націскам жыццёвых праблемаў, тады патрэбна развязваць складаныя вузлы ўзнікшых калізіяў іншым чынам: тое, што прызнавалася бязглуздасцю, павінна стаць мудрасцю. А для гэтага неабходна вера. Цертуліян падводзіць вынік падобным разважанням знакамітым афарызмам "Верую, таму што абсурдна". Ён правільна зразумеў, за тым, што часам падаецца нам абсурдным, можа хавацца вялікая і глыбокая тайна.

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7



2012 © Все права защищены
При использовании материалов активная ссылка на источник обязательна.